Фаўст

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Фаўст

Фаўст
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:
Трагедыя

Прысвячэнне{1}

Вы зноў са мною, дарагія здані, Зноў вабіце ў мінулае мой зрок, Яно мне мроіцца, нібы ў тумане,— Але ці здольны я на дзёрзкі крок? Ці мне даступны вашыя ўладанні? Смялей плывіце да мяне здалёк — Сустрэча з вамі абуджае штосьці З былых надзей, з парываў маладосці. Юнацкіх дзён вы асвяжылі краскі, І вось я ўгледзеў колішняе зноў, Перада мной цяпер, нібыта з казкі, Паўстала дружба, першая любоў, Успомніў скруху зноў я, слодыч ласкі І тых з маіх няўдачлівых сяброў, Хто, шчасце ловячы, растраціў сілы І ўжо не вернецца назад з магілы. Майго не ўчуюць голасу ніколі Сябры,
якіх калісь мой лашчыў спеў,—
Распаўся цесны наш гурток паволі, Які мяне так добра разумеў. Сярод чужых я — птушачка ў няволі, Іх воплескі страшнейшыя за гнеў — А тых, каго я часта цешыў лірай, Няма са мной, даўно зляцелі ў вырай.
І зноў душа мая нястрымна рвецца, У край маўклівых вобразаў імкне, І ціхі шэпт няяснай песняй льецца, Уторачы эолавай струне; Хоць душаць слёзы, страх сціскае сэрца, Але пяшчота грэе грудзі мне. Што маю — мроіцца нібы здалёку, Што страціў — тое зноў навідавоку.

Пралог у тэатры{2}

Дырэктар. Паэт. Камічны акцёр.

Дырэктар

Абодва вы, што ў часе сумятні Са мной дзялілі скруху і нягоду,— Скажыце, што павінен даць народу Тэатр нямецкі ў нашы дні? Хачу людзей пацешыць: жывучы, Яны і мне, і вам даюць дарогу. Пара! Гатова сцэна, дзякуй богу,— Збіраюцца на свята гледачы. Садзяцца моўчкі і, падняўшы бровы, Дзівосы нашы спажываць гатовы. Каб дагадзіць іх густу, сродак ёсць — І ўсё ж баюся іхніх лаўраў, кветак: Хоць не распесціла іх прыгажосць, Аднак начытаны — дай, божа, мне так! Што ж нам прыдумаць, каб гучала І кожнаму да густу каб прыпала? Душа і сэрца цешацца не ў меру, Калі я ўгледжу, як людскія хвалі, Што двор аблогай шчыльнаю абклалі, Да нас прарвацца хочуць на прэм’еру, Або калі на золку ў самы холад Натоўп аматараў чакае каля кас, Як жабракі каля пякарні ў голад, Каб толькі той білет купіць да нас. Ствары мне цуд! Так абуджаць імпэт Умееш толькі ты, мой друг, паэт!

Паэт

Маўчы пра тлум; калі прызнацца шчыра, Ён мне натхненне тушыць у душы, Ён мне здаецца небяспечным вірам — Схавай мяне, укрый і зберажы, Таемны свет, дзе быў бы я кумірам, Дзе радасна паэту — пакажы, Дзе дружба і любоў чаруюць сэрца, Дзе шчасце прыгажосцю адгукнецца. Што ў глыбіні сардэчнай прарастае І што на вусны просіцца з нутра — Усё ў будзённай марнасці растане, Як толькі-толькі выйдзе з-пад пяра. Хай лепш гадамі думка выспявае — На ўсё павінна быць свая пара, Наносны бляск нашчадак можа сцерці, А прыгажосць не падуладна смерці.

Камічны акцёр

Мне, смертнаму, ахвоты больш няма Перад нашчадкамі выслужвацца дарма — Сучасніку саступім месца! — Яму не трэба вечнасці і славы: Няхай павесяліцца, пасмяецца, Бо ён не ў меру ласы на забавы! Хто смеху, жарту ведае сакрэт, Таму не страшны чэрні перасуды, Ён мае поспех у натоўпу і як след Паспее дагадзіць усім і ўсюды. Няхай жа смеласць добры прыклад дасць, Няхай фантазія нас не пакіне, Хай розум з адчуваннямі, і страсць, І пал юнацкі ў сэрцы не астыне.

Дырэктар

Давайце болей дзеяння, падзей, Бо толькі гэтым мы збяром людзей. Калі, разявіўшы ў здзіўленні рот, Натоўп усмак нагледзіцца, дасыта І прывітае ўголас фаварыта, Дык п’есу, значыцца, прызнаў народ. Патрэбы масы задаволіце вы масай, З яе хай кожны свой кавалак рве. Што ж тут мудрыць разумнай галаве — Падшпорвай толькі рэзвага Пегаса! Крышыце п’есы! Рэжце без разліку! Навошта цэласць тая гледачу? Я збыць тавар, пардон, ваш твор хачу — З разумным лёгка збіцца з панталыку. Бо ўжо ўвайшло ў характар чалавечы Усё вымерваць па сабе: Глядач не разумее цэльнай рэчы — Яе на шмоцце паскубе.

Паэт

Дык гэта ж, пане, рамяство й падман, Яны мастацтву добраму на шкоду! У
вас, відаць, партач і графаман
Пашану заслужыў, стаў выбівацца ў моду.

Дырэктар

Не крыўджуся, хоць думаю не так, Бо толькі той сапраўдны майстар і мастак, Хто дагаджае публіцы заўжды. Адзін да нас прыходзіць ад нуды, Другі, укормлены, паважны пан, Ідзе шукаць духоўнага наедку, А трэці — крытык-шарлатан — З гатовай думкай прыхапіў газетку; Збіраюцца да нас, як на пацеху, Цікаўныя да плётак, шуму, смеху. Спектакль у зале, дзе радамі Сядзяць адзетыя па модзе дамы І, пышныя паказваючы ўборы, Бясплатна йграюць лепей, чым акцёры. Вам эмпірэі толькі ў галаве? — Вам ложы перапоўненыя любы? Хто вашыя мудроты спажыве? Той абыякавы, а гэты — грубы. Адзін пасля ідзе на прэферанс, Другі шукае ласнае спакусы. Навошта ж дзеля гэтага у транс Уводзіць светлыя, святыя музы? Скажу: пішыце многа, складна, важка — Тады і дойдзеце хутчэй да мэты, Смялей ашуквайце людзей, паэты, Бо задаволіць іх заўсёды цяжка! Ды што такое з вамі? Зноў надрыў? Ці ў сэрцы свежы боль загаварыў?

Паэт

Ідзі шукай сабе другіх рабоў! Не на паэта ваша паняверка, Паэту бо вышэйшае з правоў — З народам быць — не голая паперка. Скажы, чым сэрцы ён кранае? Стыхіі чым перамагае? Гармонію бароніць хто ад бед? Чыя душа змяшчае цэлы свет? Калі прырода круціць часу калаўрот І раўнадушна нітку вечнасці прадзе, Калі бязладны гурт жывых істот Рознагалоса навакол гудзе, Хто ж у хаосе, у стыхійным моры Парадак стройны навядзе, Каб загучалі ў маналітным хоры Усе адзінкі сілаю з’яднанай? Хто буру выявіць у страсці апантанай? А зладнасць дум — у сполахах зары? Хто кветкі пакладзе да ног каханай? Хто за каханне згіне без пары? Хто сімвалам геройскіх перамог Зрабіў нязначных лаўраў вецце? Хто аб’яднаць багоў Алімпа змог? — Паэт — пясняр вялікіх спраў у свеце!

Камічны акцёр

Няхай тады ўсіх чарадзеяў сілы Натхняць твае, паэце, крылы. Мой прынцып вось: любоўны хмель, Залёты смелыя, дуэль, Сардэчны боль, пажадлівы падман, Пакуты рэўнасці — і ёсць раман. Спектакль павінен быць такім, Каб бушавалі вірам страсці ў ім, Бо ў п’есе важна толькі тое, Што слухачоў хапае за жывое. Дык прыгатуем жа, сябры, піццё, Якое б нам падкрасіла жыццё! Хай дзеянне пануе ў п’есе, А праўда ў выдумцы й мане Імгненнай іскаркай мільгне — І гэта лепш людзям у сэрца ўлезе. Тады спектакль прывабны наш Рассуне моладзі у свет шырокі межы, Папоўніць вопытам яе багаж, Пяшчоткам дасць меланхалічнай ежы, Яшчэ і вочы кожнаму адкрые На той інтым, што ціха ў сэрцы ные. Яны прымаюць мішуру на «брава», Іх вабяць подзвігі, любоў і слава. Хто вопытны — таму не дагадзіць, Падзякуе — хто пачынае жыць.

Паэт

Вярні ж, вярні мне тыя леты, Калі я быў зусім другі, Спяваў вясёлыя куплеты І ад любоўнай млеў тугі, Калі я жыў у свеце казкі, Калі ў бутоне бачыў цуд, Калі збіраў на лузе краскі І верыў толькі ў божы суд, Калі ў грудзях я сэрца меў, Да праўды прагаю кіпеў; Вярні, вярні мне парыванні, І жар нянавісці ў крыві, І моц юнацкую ў каханні, І шчасцем зноў мяне спаві; І летуценніцкія дні, І пэўнасць у сябе вярні.

Камічны акцёр

Калі, здараецца, прыцісне У лютай бойцы супастат Альбо на шыі дзеўка вісне, Тады юнацтва ў акурат,— І для парываў на прыволле, І для застолляў у шынку, Для танцаў, славы і сваволля, Для славы гордай у вянку. А струны ціхія гітары Перабіраць і лашчыць слых, Аплакваць страчаныя мары — Хай будзе доляю старых, Пачэсным абавязкам вашым, А мы заўсёды вас уважым; Не верце, ў старасці наш розум не здае, Нас толькі старасць дзецьмі застае.
Комментарии:
Популярные книги

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Войны Наследников

Тарс Элиан
9. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Войны Наследников

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Неучтенный

Муравьёв Константин Николаевич
1. Неучтенный
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
8.25
рейтинг книги
Неучтенный

Мл. сержант. Назад в СССР. Книга 3

Гаусс Максим
3. Второй шанс
Фантастика:
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Мл. сержант. Назад в СССР. Книга 3

Воплощение Похоти 2

Некрасов Игорь
2. Воплощение Похоти
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
хентай
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Воплощение Похоти 2

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Учитель из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
6. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Учитель из прошлого тысячелетия

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Кодекс Охотника. Книга XXXIX

Сапфир Олег
39. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIX

#НенавистьЛюбовь

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
#НенавистьЛюбовь

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2